Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
09.08.2020
Карэспандэнт раённай газеты пабывала на ўчастках для галасавання, размешчаных у г. п. Шаркаўшчына і пацікавілася ў выбаршчыкаў: «Што значаць для вас выбары прэзідэнта Рэспубліка Беларусь?»
Ала Леднік:
- Для мяне выбары - гэта свята. Я заўсёды прыходжу на выбарчы ўчастак як на свята і галасую сэрцам.
Сям'я Хрол:
— У нас сёння святочны настрой. Нас перапаўняюць станоўчыя эмоцыі. На парозе выбарчага участка гучыць жывая музыка, спяваюць артысты Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. У фае бойка вядзецца гандаль. На выбары людзі ідуць сем'ямі. Прыходзяць і бабулі з унукамі. Лічым, што кожны павінен прыйсці на выбары. Сёння мы выбіраем будучыню для сябе, нашых дзяцей і ўнукаў. Мы любім Беларусь, мы любім сваю малую радзіму. Ганарымся ўсімі дасягненнямі як краіны, так і нашага рэгіёну ў цэлым.
Анастасія Стрыжнева:
— Сёння я галасую ўпершыню. Прыемна, што на памяць аб гэтай важнай падзеі ў мяне застанецца сімвалічны падарунак, які мне ўручылі на выбарчым участку. На выбарах мы выбіраем будучыню Беларусь. Вось і я ўнесла свой уклад і аддала голас за найбольш годнага, на мой погляд, кандыдата.
Святлана Фоціна з дачкой Міланай:
— На выбары мы спецыяльна прыехалі з іншага горада, каб прагаласаваць па месцы жыхарства і выканаць свой грамадзянскі абавязак. Я галасую, каб нашы дзеці жылі ў мірнай і квітнеючай краіне.
Сям'я Булкіных:
— Мы прыйшлі на выбары ўсёй сям'я. Бо выбары - гэта важны этап у развіцці дзяржавы. Мы галасуем за тое, каб у нашай краіне працягваліся перамены ў лепшы бок, за стабільнасць, сумленнасць і шчырасць перад народам, за захаванне Канстытуцыі і законаў дзяржавы.
— Актыўнасць выбаршчыкаў у нас дастаткова высокая — адзначыў старшыня ўчастковай камісіі №1 Станіслаў Стома. - Працуе таксама выязная камісія па выбарах, бо былі пададзены заяўкі мясцовымі жыхарамі, якія па розных прычынах не маглі прыйсці на выбарчы ўчастак. Ім была прадастаўлена магчымасць прагаласаваць дома.
— Людзі сёння актыўна прыходзяць да нас цэлымі сем'ямі, - адзначыў старшыня выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 2 Іван Лабуць — дарослыя выбаршчыкі прыводзяць з сабой дзяцей, унукаў. На нашым участку выконваюцца ўсе неабходныя супрацьэпідэміялагічныя меры, вокны раскрыты на праветрыванне, праводзіцца дэзінфекцыя, участковая камісія, назіральнікі ўсё ў масках.
Алена Ананіч