Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
20.04.2023
У Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце адбыўся семінар-вучоба для ідэалагічных работнікаў сельгасарганізацый раёна «Падрыхтоўка і правядзенне веснавых палявых работ». Адкрыў мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Ю.А. Васілеўскі.
Падчас пасяджэнняў быў разгледжаны шэраг пытанняў: ідэалагічнае суправаджэнне палявых работ у сельгасарганізацыях раёна, узаемадзеянні ідэалагічных работнікаў з рэдакцыяй газеты «Віцебскія весткі», удзел прафсаюзных арганізацый у правядзенні веснавых палявых работ, арганізацыя дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, арганізацыя харчавання работнікаў сельгасарганізацый, працоўная дысцыпліна работнікаў.
У рабоце семінара прыняў удзел галоўны рэдактар абласной газеты ««Віцебскія весткі» А.І. Кліцуноў.