predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Семінар-нарада ідэалагічных работнікаў адбыўся ў Шаркаўшчынскім райвыканкаме

10.10.2024

Семінар-нарада ідэалагічных работнікаў адбыўся ў Шаркаўшчынскім райвыканкаме

На праведзеным у Шаркаўшчынскім райвыканкаме семінары-нарадзе ідэалагічных работнікаў абмяркоўваліся пытанні прафілактыкі злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, кібермахлярства, правілы бяспечнага выкарыстання банкаўскіх картак.

З актуальнай інфармацыяй перад прысутнымі выступілі Стоцiк Аляксей Сяргеевіч – старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Шаркаўшчынскага РАУС, Лаўданскі Максім Віктаравіч – пракурор Шаркаўшчынскага раёна, Грыбок Таццяна Іванаўна – начальнік ЦБП № 243 у г.п. Шаркаўшчына рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк".

Першы сакратар РК ГА "БРСМ" Вераніка Кавалеўская азнаёміла прысутных з канцэпцыяй правядзення Тыдня сельскай моладзі "Мы ствараем будучыню!", прысвечанай Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Тыдзень пройдзе ў рамках III Форуму сельскай моладзі Шаркаўшчынскага раёна.