Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
01.09.2021
Паважаныя педагогі!
Дарагія навучэнцы і іх бацькі!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
1 верасня - знамянальны дзень, з якога пачынаецца дарога ў цікавае і займальнае жыццё ўсіх, хто пераступае школьны парог. Для настаўнікаў - гэта чарговая прыступка ва ўдасканаленні свайго майстэрства; для выпускнікоў - этап выбару і вызначэння жыццёвага шляху; для першакласнікаў - першы званок і першы настаўнік, новыя веды і адкрыцці.
Хочацца выказаць вам, паважаныя педагогі, асаблівыя словы ўдзячнасці за адказную і такую важную працу. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і педагагічнаму таленту можна быць упэўненымі: у Шаркаўшчынскім раёне выхоўваюцца разумныя, самадастатковыя і паспяховыя людзі. Бацькам пажадаць цярпення і мудрасці, бо дамагчыся поспехаў у навучанні і выхаванні без падтрымкі сям'і немагчыма.
Усім, хто вучыцца і вучыць, жадаем моцнага здароўя, творчага пошуку і дужых ведаў, паспяховага навучальнага года, упэўненасці ў сваіх сілах, яркіх падзей і ажыццяўлення смелых задум!
|
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака |
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў В.С.Шпец |