predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Сапраўдным падарункам для шаркаўчан стала тэатралізаваная праграма «Калядны анёл»

10.01.2022

Сапраўдным падарункам для шаркаўчан стала тэатралізаваная праграма «Калядны анёл»

Каляднае свята - гэта маленькі цуд, якога з нецярпеннем чакаюць дарослыя і дзеці. Яно прыходзіць у кожны дом, у кожную сям'ю і стварае атмасферу радасці і шчасця. У гэты святочны дзень прынята дарыць падарункі. Такім музычным падарункам для жыхароў гарпасёлка і раёна стала тэатралізаваная праграма «Калядны анёл».

Па добрай традыцыі ў праграме прынялі ўдзел вучні нядзельнай школы царквы «Усіх тужлівых Радасць». Святочнае дзейства можна было паглядзець бясплатна ў раённым Цэнтры культуры.

Касцюмы для тэатралізацыі падрыхтавалі шаркаўчанкі Ганна Мілянцей і Ксенія Хвецковіч. Жанчыны на працягу дзесяці гадоў дапамагаюць рабятам падабраць вобраз, пашыць прыгожыя касцюмы для выступлення.

Вялікую дапамогу ў арганізацыі і правядзенні святочнага канцэрта аказала намеснік дырэктара па культурна-дасугавай дзейнасці РЦК Жанна Пундыс. Маляўнічае і светлавое афармленне сцэны дадало яркасці выступу артыстаў. Дарэчы, у глядзельнай зале панавала асаблівая атмасфера духоўнасці і каляднай радасці, сабраліся бацькі хлопцаў, прыхаджане храма і мясцовыя жыхары.

Падчас спектакля выкладчыкі Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў разам з царкоўнаслужыцелем і вернікамі выконвалі калядныя спевы.

Папярэдзіўшы свята агульнай малітвай, з віншаваннямі і добрымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся благачынны цэркваў Шаркаўшчынскай акругі, протаіерэй Віктар Валашчук. У завяршэнне святочнага мерапрыемства ўсіх выхаванцаў нядзельнай школы, а таксама дзяцей, якія знаходзяцца ў раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры, чакалі салодкія падарункі ад прыходу царквы «Усіх тужлівых Радасць».

Алена АНАНІЧ