predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Са старшакласнікамі Шаркаўшчыны сустрэўся выкладчык факультэта ваеннай разведкі ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Валерый Аляксандравіч Кулінчык

22.11.2021

Са старшакласнікамі Шаркаўшчыны сустрэўся выкладчык факультэта ваеннай разведкі ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Валерый Аляксандравіч Кулінчык

У сярэдніх школах № 1 і 2 гарпасёлка прайшла сустрэча старшакласнікаў з выкладчыкам па паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы факультэта ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Валерыем Аляксандравічам Кулінчыкам. Ён расказаў рабятам у цікавай і даступнай форме пра гісторыю навучальнай установы, пра факультэты, на якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка кадравых афіцэраў, аб умовах і парадку прыёму абітурыентаў. Сваю гутарку падпалкоўнік дапоўніў цікавай і пазнавальнай прэзентацыяй.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел начальнік адасобленай групы Шаркаўшчынскага раёна ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёна Дзімітрый Жораў, кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Алесь Шышко.

Алена Ананіч