predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

З 8 па 13 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства

08.04.2025

З 8 па 13 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства

З 8 па 13 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў аўтамабілямі таксі.

У першым квартале бягучага года таксістамі ўчынена 40 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 9 чалавек атрымалі розныя траўмы.

Нарады ДПС возьмуць на кантроль захаванне бяспечных умоў перавозкі, Правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў. Міжведамасныя рэйдавыя групы накіраваны на спыненне дзейнасці нелегальных перавозчыкаў.

Пры выяўленні парушэнняў парадку допуску вадзіцеляў і няспраўнага транспарту да перавозкі пасажыраў у адносінах да кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання будуць прыменены меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

ДАІ папярэджвае: перавозчыкі нясуць адказнасць за жыццё і здароўе пасажыраў!