predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна віншуе ўсіх маці са святам

14.10.2025

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна віншуе ўсіх маці са святам

Дарагія жанчыны Шаркаўшчынскага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з выдатным святам - Днём маці!

Прырода надзяліла далікатныя жаночыя сэрцы непаўторным пачуццём мацярынскай любові, якое сваёй цеплынёй сагравае, натхняе і робіць нас мацней на працягу ўсяго жыцця.

Клапатлівыя рукі нашых маці ствараюць хатнюю ўтульнасць, аберагаюць ад бед і памылак, а ласкавая ўсмешка і добрыя словы па-за часам і адлегласцямi напаўняюць нашы мары і дасягненні дзіцячай радасцю і глыбокім сэнсам.

У Шаркаўшчынскім раёне шмат выдатных, дзіўных жанчын, якія займаюцца не толькі выхаваннем дзяцей, але і актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, уносяць дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.

У гэта кранальнае і працятае асаблівым святлом свята прыміце бязмерную ўдзячнасць за вашу нястомную матчыну працу.

Асобныя словы падзякі - шматдзетным маці і жанчынам, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей, за душэўную шчодрасць, адданасць і спагадлівасць.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, бязмежнай любові, разумення і павагі ў коле родных і блізкіх. Няхай вашы дамы заўсёды будуць напоўнены цяплом, радасцю і смехам. Упэўненыя, што падтрымка, якую вы дорыце сваім дзецям, вернецца вам шматкроць, даруючы шчасце і гармонію!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага камітэта

С.Г. Кашміло

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

С.Н. Арэшкаў