predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванні з Днём будаўніка

08.08.2025

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванні з Днём будаўніка

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічых арганізацый Шаркаўшчынскага раёна!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам - Днём будаўніка!

У вашай працы закладзены глыбокi стваральны пачатак. Пладамі вашай працы карыстаецца кожны жыхар нашага раёна, ад вашых поспехаў шмат у чым залежаць стан эканомікі, сацыяльны дабрабыт і камфорт людзей.

У кожны будаўнічы аб'ект вы ўклалі свае сілы і веды. Вашымі ўмелымі рукам ствараецца непаўторнае аблічча нашай малой радзімы, якая з кожным годам прыгажэе і зменьваецца.

Упэўненыя, што ўласцівыя вам працавітасць, высокая самааддача і майстэрства дазволяць і надалей годна выконваць пастаўленыя задачы, працаваць на ўмацаванне дабрабыту, стануць залогам упэўненасці ў заўтрашнім дні.

У гэты святочны дзень выказваем удзячнасць ветэранам галіны. Перадаючы прафесійныя ўменні і навыкі, назапашаны вопыт, вы падрыхтавалі сабе годную змену.

Дарагія сябры! Няхай усе вашы заслугі ўспамінаюць з удзячнасцю, а праца заўсёды прыносіць радасць і задавальненне!

Жадаем вам шчасця, здароўя, трывалага жыццёвага падмурка і нязменных поспехаў ва ўсіх пачынаннях у імя далейшага росквіту любімай Беларусі!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

С.Г. Кашміло

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

С.Н. Арэшкаў