predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02.07.2025

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя шаркаўчане!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

3 ліпеня – радасная і светлая дата для кожнага беларуса, сімвал мужнасці і самаахвярнай любові да Радзімы. Кожны з нас будзе вечна захоўваць у душы глыбокую падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, тым, хто выстаяў і перамог, адрадзіў краіну з руін і попелу, падарыў нам свабоду і незалежнасць. Эстафету слаўных спраў у дзядоў і прадзедаў годна прыняло маладое пакаленне, якое будуе суверэнную дзяржаву.

Нас натхняюць прыклады гераічных продкаў, шматвяковая гісторыя, багатая культура і разуменне таго, што магчымасць свабодна распараджацца сваім лёсам − найвышэйшая каштоўнасць для любога народа. Быць беларусам, жыць на гэтай прасвяднай зямлі - найкаштоўнейшы дар, які аб'ядноўвае ўсіх нас.

Наша сіла ў праўдзе, адзінстве і патрыятызме. У нас ёсць родная краіна, якой мы ганарымся, ёсць армія, здольная даць годны адпор любому агрэсару, і народ-пераможца, які памятае імёны герояў і ахоўвае гістарычную праўду.

Сёння для кожнага з нас няма больш важнай задачы, чым зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні дзяцей і ўнукаў. Ад нашай працы, ініцыятывы і грамадзянскай адказнасці залежаць сучаснасць і будучыня Шаркаўшчынскага раёна, вобласці і краіны.

Дарагія сябры! Хай не закране вашых дамоў бяда і заўсёды ў іх пануюць мір і згода. Ад усёй душы жадаем усім вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы.

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

С.Г. Кашміло

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

С.Н. Арэшкаў