predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна адрасавала віншаванне работнікам і ветэранам сродкаў масавай інфармацыі і сувязі

05.05.2025

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна адрасавала віншаванне работнікам і ветэранам сродкаў масавай інфармацыі і сувязі

Паважаныя работнікі і ветэраны сродкаў масавай інфармацыі і сувязі!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійнымі святамі - Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!

Роля сродкаў масавай інфармацыі ў сучасным свеце не проста значная, яна - каласальная. Ужо цяжка ўявіць нашу рэчаіснасць без газет і часопісаў, радыё і тэлебачання, інтэрнет-сайтаў і сацыяльных сетак. Дзякуючы вашай штодзённай і карпатлівай працы мы аператыўна знаёмімся з апошнімі навінамі, трымаем руку на пульсе часу.

З асаблівай цеплынёй хочацца павіншаваць работнікаў нашай раённай газеты “Кліч Радзімы”, на старонках якой дзесяцігоддзямі ствараецца праўдзівы летапіс Шаркаўшчынскага раёна.

Дзякуй работнікам электрычнай і паштовай сувязі за магчымасць, якую вы даяце людзям не толькі атрымліваць інфармацыю з усіх куткоў рэспублікі і свету, але і адчуваць радасць жывых зносін, датычнасці да таго, што адбываецца.

Выказваем словы павагі і прызнання ветэранам, якія на працягу многіх гадоў плённа і самааддана працавалі ў сферы друку і сувязі.

Шчыра жадаем усім вам шчасця, здароўі і сямейнага дабрабыту! Няхай любімая справа прыносіць вам натхненне і поспех, радуе яркімі падзеямі і добрымі навінамі, напаўняе жыццё цікавымі сустрэчамі.

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

Д.М. Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

С.Н. Арэшкаў