Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
29.05.2025
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Генадзьевіч Кашміла напярэдадні Дня меліяратара сустрэўся з працоўным калектывам дзяржаўнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм "Шаркаўшчынскае ПМС". Сёння калектыў меліяратараў, які налічвае 95 чалавек, дэманструе стабільныя вынікі. ПМС займаецца асушэннем зямель і культуртэхнічнымі работамі на тэрыторыі Шаркаўшчынскага і Пастаўскага раёнаў.
Кіраўнік раёна павіншаваў прысутных з прафесійным святам і ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама намесніку дырэктара па эксплуатацыі ПМС Чэславу Георгіевічу Міхалёнку.
Таксама першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Валянцінавіч Струй, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Іосіфавіч Гернат і дырэктар ПМС Іван Тадэвушавіч Лазавік уручылі граматы лепшым работнікам арганізацыі.