Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
14.04.2021
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 17 красавіка. Адпаведнае рашэнне замацавана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2021 г. № 206.
Для вырашэння арганізацыйных пытанняў па падрыхтоўцы і правядзенні дадзенага мерапрыемства на Віцебшчыне распараджэннем старшыні аблвыканкама Мікалая Шарстнёва створана рабочая група.
Жыхары вобласці ў гэты дзень будуць працаваць на сваіх працоўных месцах або ажыццяўляць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцяў, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у аб'ёмах, вызначаных работнікамі ў добраахвотным парадку, пералічваюцца на разліковы рахунак Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта № BY68АКВВ36419030000682300000 ЦБП № 224 у г. п. Шаркаўшчына ААТ «АСБ «Беларусбанк», БІК АКВВВY2Х, УНП 300168711, АКПА 0406322720000.
Згодна з пастановай заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка 50% грашовых сродкаў будуць накіраваны Міністэрству аховы здароўя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстранай медыцынскай дапамогі насельніцтву, частковае фінансаванне закупак вакцыны ад інфекцыі, выкліканай каранавiрусам COVID-19, у мэтах забеспячэння даступнасці вакцынацыі насельніцтва. Застаўшыяся 50% - застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і будуць накіраваны на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.