Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.03.2025
З мэта прыцягнення максімальнай колькасці зацікаўленых у вырашэнне праблем, звязаных з хатнім гвалтам, аказання кваліфікаванай дапамогі пацярпелым, прыняцця мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, мер прэвентыўнага ўздзеяння да грамадзян, якія ажыццяўляюць хатні гвалт, тлумачэння палажэнняў заканадаўства па папярэджанні хатняга гвалту, з 10 па 16 сакавіка 2025 года на тэрыторыі рэспублікі будзе праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дом без гвалту!".
Нагадваем аб адказнасці за здзяйсненне хатняга гвалту. Па арт. 10.1 КоАП Рэспублікі Беларусь за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і іншыя гвалтоўныя дзеянні або парушэнне ахоўнага прадпісання надыходзіць адміністрацыйная адказнасць. Пакаранымі па дадзеным артыкуле будуць дзеянні хатняга скандаліста, якія выявіліся ў нанясенні збіцця пацярпеламу, прычыненнi болю, фізічных і псіхічных пакут. Па дадзеным артыкуле грамадзяніну можа быць прызначаны штраф у памеры да 10 базавых велічынь, што на дадзены момант складае 420 беларускіх рублёў, ці грамадскія работы, ці адміністрацыйны арышт. Разам з тым пры звароце ахвяры гвалту ў органы ўнутраных спраў да скандаліста прымяняецца таксама і такая мера як ахоўнае прадпісанне, якое ўяўляе сабой устанаўленне яму часовых забарон на ўчыненне пэўных дзеянняў і абавязкі для абароны жыцця і здароўя пацярпелага ад хатняга гвалту. Гэта значыць, парушальніку забараняецца наведваць месцы знаходжання пацярпелага ад хатняга гвалту, мець зносіны з пацярпелым, у тым ліку па тэлефоне, з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнет. Таксама парушальнік абавязаны будзе часова пакінуць агульнае з пацярпелым ад хатняга гвалту жылое памяшканне. Гэта некаторыя з магчымых забарон і абавязкаў.
У выпадку прычынення лёгкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да кароткачасовага расстройства здароўя, вінаватая асоба прыцягваецца да крымінальнай адказнасці па артыкуле 153 КК Рэспублікі Беларусь. І ў гэтым выпадку да правапарушальніка можа быць прыменена пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, або арышт.
За здзяйсненне злачынства, прадугледжанага артыкулам 139 КК Рэспублікі Беларусь (забойства) надыходзіць крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 6 да 25 гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.
За наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (артыкул 147 КК Рэспублікі Беларусь), гэта значыць пашкоджання, небяспечнага для жыцця, альбо пацягнуўшага за сабой страту зроку, мовы, слыху, якога-небудзь органа або страту органам яго функцый, перапыненне цяжарнасці, псіхічнае расстройства (захворванне), іншае расстройства здароўя, звязанае з устойлiвай стратай агульнай працаздольнасці не менш чым на адну траціну, альбо якое выклікала расстройства здароўя, звязанае з траўмай костак шкілета, на тэрмін звыш чатырох месяцаў, альбо якое выказалася ў незгладжальным знявечваннi твару або шыі, - караецца абмежаваннем волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў.
З мэтай аказання своечасовай дапамогі, просім грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб учыненых злачынствах або правапарушэннях, у тым ліку па фактах хатняга гвалту і іншых фактах супрацьпраўных дзеянняў звяртацца ў дзяжурную частку Шаркаўшчынскага РАУС па тэлефоне 102 або 80215441202.
Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца і асабіста да ўчастковых інспектараў міліцыі, якія ажыццяўляюць штотыдзень прыём па серадах на грамадскіх пунктах аховы правапарадку: у сельскіх населеных пунктах - з 10.00 да 13.00, у гарадах - з 17.00 да 20.00.