Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.09.2020
Пасля летняга адпачынку хлопчыкі і дзяўчынкі школьнага ўзросту зноў селі за вучнёўскія парты.
Пасля летняга адпачынку хлопчыкі і дзяўчынкі школьнага ўзросту зноў селі за вучнёўскія парты. Пачаўся новы навучальны год. Бацькі як след падрыхтавалі сваіх дзяцей да заняткаў: купілі новае адзенне, пісьмовыя прыналежнасці, іншыя рэчы.
Не застаюцца па-за ўвагай дзяржавы шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і малазабяспечаныя сем’і. Прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый заўсёды аказваюць пасільную матэрыяльную дапамогу гэтай катэгорыі ў падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года.
У межах рэспубліканскай акцыі “Прафсаюзы — дзецям” выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра наведала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская. Таццяна Мікалаеўна павіншавала дзяцей з пачаткам новага навучальнага года, пажадала ім выдатнай вучобы, прыкладных паводзін, а таксама ўручыла падарункі: пісьмовыя прыналежнасці і канцэлярскія тавары.
Сяргей Райчонак.