Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
05.02.2026
Сёння ўдзельнікі рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Зімовы маршрут" прыбылі ў Шаркаўшчынскі раён.
Традыцыйна - першы пункт на карце маршруту - воінскае пахаванне ў г.п. Шаркаўшчына. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Далей у райвыканкаме прайшла дыялогавая пляцоўка. У дыялогу прынялі ўдзел:
Спікерам выступіла Кавалеўская Вераніка Ігараўна, першы сакратар райкама ГА "БРСМ".
Шаркаўшчынскае раённае аддзяленне Беларускай партыі "Белая Русь" падаравала ўдзельнікам праекта на памяць салодкія сувеніры.
Праект "Зімовы маршрут" рэалізуецца байцамі беларускіх студэнцкіх атрадаў БРСМ. Неад'емнай часткай праграмы "Зімовага маршруту" з'яўляецца правядзенне заняткаў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі, па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прэзентацыя дзейнасці БРСМ і БСА, прафарыентацыя і арганізацыя спартыўных мерапрыемстваў.