Пройдзе выязны прыём грамадзян па пытаннях выканання заканадаўства аб працы і аб ахове працы
17 снежня 2021 года з 10.00 да 11.00 ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта (2 паверх, кабінет №41) начальнікам Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Снарскім Іванам Іванавічам і галоўным дзяржаўным інспектарам Шынкевіч Святланай Станіславаўнай будзе праводзіцца выязны прыём грамадзян па пытаннях выканання заканадаўства аб працы і аб ахове працы.