predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Праграма раённага свята "Прыдзісненскія крыніцы", прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавіне вызвалення краіны і Шаркаўшчынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

27.06.2024

Праграма раённага свята "Прыдзісненскія крыніцы", прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавіне вызвалення краіны і Шаркаўшчынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

1—2 ліпеня святочныя мерапрыемствы пройдуць на тэрыторыях сельскіх Саветаў: мітынгі, ускладаннi кветак і вянкоў да помнікаў і абеліскаў, акцыі.

3 ліпеня

11.00-11.40 - урачысты мітынг "Ганаруся табою, Беларусь". Устаноўка таблічак з QR-кодамі каля памятных знакаў Мінасу Назарацяну і Раману Кудрыну (пл. Леніна, пл. 1 Мая).

11.40—12.00 — святочнае шэсце ад пл.Леніна ў парк ААТ "Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс" "Беларусь - гэта мы". Акцыя "Беларусь памятае";

13.00-16.00 - тэматычны канцэрт “Квітні, мой край, пад небам жураўліным”;

раённае свята "Прыдзісненскія крыніцы";

рэспубліканская акцыя "Спяваем гімн разам";

канцэрт ансамбля казачай песні "Бацька Атаман", г. Мінск;

канцэрт дзіцячых творчых калектываў раёна "Шчаслівае дзяцінства пад мірным небам".

(Парк ААТ "Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс");

12.00-16.00 - пленэр навучэнцаў Шаркаўшчынскай ДШМ "Гэтых дзён не цьмянее слава";

інтэрактыўная выстаўка музеяў “Вызваленне: шлях мужнасці і славы”;

творчая майстэрня да Дня вышыванкі "Тайна чароўнай ніткі";

выстава творчых работ майстроў раённага Цэнтра рамёстваў і Дома ганчара "Вянок Славы";

інтэрактыўная турыстычная пляцоўка Паазер'я "Васільковы край";

інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка "Квітней пад небам сінім, Беларусь!";

тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі "Мірная. Моцная. Суверэнная".

(Парк ААТ "Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс");

17.30 - паказ фільма "Мемарыяльныя комплексы Беларусі" вытворчасці РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" (глядзельная зала ДУК "Шаркаўшчынскі РЦК");

18.00 - правядзенне рэспубліканскай акцыі "Усебеларуская малітва "За мір" (рэлігійныя арганізацыі раёна);

19.00 - дыскатэка для дзяцей і падлеткаў (танцавальная зала ДУК "Шаркаўшчынскі РЦК").

Гасцей запрашаюць:

12.00 - 16.00 - гандлёвыя аб'екты;

12.00-16.00 - выстаўка майстроў народнай студыі народных мастацкіх рамёстваў "Талака" "Дзе бруяцца творчыя крыніцы";

тэматычная пляцоўка "За бяспеку разам!".

(Парк ААТ "Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс").