Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
09.03.2021
Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе, што з 05 па 14 сакавіка 2021 года на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
У рамках гэтых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі будзе звернута ўвага на захаванне правілаў дарожнага руху пешаходамі, а таксама вадзіцелямі пры праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў і пры руху паблізу ўстаноў адукацыі, жылых зонах.
Нагадваем Вам, што перш чым перайсці праезную частку дарогі, пешаход абавязаны пераканаецца, што выхад на праезную частку бяспечны, а кіроўца пры пад'ездзе да пешаходнага пераходу абавязаны знізіць хуткасць і рухацца так, каб у выпадку з'яўлення пешаходаў мог спыніцца і даць ім перавау ў руху.
У сувязі са змяненнем умоў надвор'я, становіцца актуальным пытанне выкарыстання ровараў. Дадзенай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху варта памятаць, што ровар павінен быць абсталяваны святловяртальнікамi белага колеру спераду, чырвонага колеру- ззаду, аранжавага колеру збоку, а таксама люстэркам задняга віду і гукавым сігналам. У цёмны час сутак веласіпедыст павінен быць у камізэльцы павышанай бачнасці.
Кожны павінен разумець, што абыякавасць і нядбалае стаўленне да выканання правілаў дарожнага руху можа прывесці да прычынення шкоды Вам альбо іншым удзельнікам дарожнага руху.
Пры выяўленні пешаходаў і веласіпедыстаў, якія знаходзяцца на праезнай частцы і сваімі паводзінамі ствараюць пагрозу для іншых удзельнікаў дарожнага руху, неабходна паведаміць пра гэта ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102, 41202 або 8-029-327-33-02. У выпадку непрадастаўлення перавагі ў руху пешаходам на не рэгулюемых пешаходных пераходах, грамадзяне могуць падаць у падраздзяленне ДАІ відэафайлы з відэарэгістратараў якія зафіксавалі факт правапарушэння, з мэтай прыцягнення вінаватых да адказнасці.
С. ШЫШКОВIЧ, старшы інспектар па АП АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС.