Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
12.10.2021
15 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычнае мерапрыемства па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму пад назвай «Бяспечны маршрут!».
У рамках дадзенай акцыі асаблівая ўвага будзе нададзена дзецям-пешаходам.
Супрацоўнікі ДАІ нагадаюць юным удзельнікам дарожнага руху аб правілах дарожнага руху пры руху ва ўстановы адукацыі і з іх, пры перасячэнні праезнай часткі дарогі, а таксама пры руху ў цёмны час сутак.
Кіроўцам і бацькам варта кантраляваць сваіх дзяцей пры перавозцы ў транспартных сродках, а таксама быць вельмі ўважлівымі пры праездзе каля ўстаноў адукацыі.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што парушэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, правілаў перавозкі пасажыраў або грузаў - цягне накладанне штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь
С. ШЫШКОВIЧ, старшы інспектар па АП АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС