Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
01.02.2022
Штогод дзяўчаты і юнакі з лікі вучняў сярэдняй школы № 1 дэманструюць высокі ўзровень ведаў на другім (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
У гэтым годзе з 45 дыпломаў па
алімпіядзе навучэнцы школы заваявалі 32.
У ліку пераможцаў і прызёраў другога этапу
рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў - навучэнцы 8-11 класаў сярэдняй школы № 1.
Дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны: па матэматыцы – Аляксей Хвецковіч (11 «Б»), па англійскай мове - Дарына Аляхновіч (11 «Б»), Соф'я Скурат (11 «Б»),
Маргарыта Гарбузова (11 «Б»), па рускай мове і літаратуры — Дарына Аляхновіч
(11 «Б»), па грамадазнаўстве - Алена Арэх (11 «Б»), па працоўным навучанні -
Марыя Майсяёнак (9 «Б»), Юлія Кажан (10 клас).
Дыпломы другой ступені ў «скарбонку» сваёй навучальнай установы прынеслі: па англійскай мове - Аляксей Хвецковіч (11 «Б»), па рускай мове і літаратуры - Соф'я Скурат (11 «Б»), Дар'я Рагачэўская (10 клас), па грамадазнаўстве - Дар'я Рагачэўская (10 клас), па беларускай мове і літаратуры - Алег Пальчэх (8 «Б» за 9 клас), па працоўным навучанні — Ганна Казлоўская (9 «А»), Дзмітрый Лагун (9 «В»).
16 вучняў школы ўзнагароджаны дыпломам трэцяй ступені. Паліна Кажура (9 «А») вызначылася па геаграфіі, Ганна Чупрова (11 «А») - па біялогіі, па матэматыцы - Уладзіслаў Смерцьеў (9 «Б») і Аляксандра Хаданёнак (8 «А»), па рускай мове і літаратуры – Вікторыя Дзюшко (10 клас), Дар'я Маліноўская (9 «А»), Дар'я Раманоўская (9 «А»), Марыя Майсяёнак (9 «Б»), па беларускай мове і літаратуры — Вікторыя Смерцьева (8 «Б» за 9 клас), Надзея Ляснеўская (8 «Б» за 9 клас), Лізавета Цітовіч (9 «А»), Алена Дубач (11 «Б»), па англійскай - Вольга Цітовіч (11 «Б»), па грамадазнаўству - Андрэй Чапулёнак (11 «Б»), Аляксандра Зянкевіч (10 клас), па працоўным навучанні — Крысціна Краўчанка (9 «А»).
— Паспяховае выступленне на школьных алімпіядах патрабуе ад юнакоў і дзяўчат высокага ўзроўню ведаў, адзначыла дырэктар навучальнай установы Ірына Рымдзянок, — максімальнай канцэнтрацыі, працаздольнасці, мэтанакіраванасці і волі. Жадаецца верыць, што хлопцы не спыняцца на дасягнутым, а пойдуць далей: стануць знакамітымі навукоўцамі, музыкамі, артыстамі, мастакамі, алімпійскімі чэмпіёнамі, тым самым уславяць не толькі Шаркаўшчынскі край, але і родную Беларусь.