Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
18.04.2025
Паважаныя вернікі і святары Шаркаўшчынскага раёна!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам - Святым Вялікаднём!
Гэтыя святочныя вясновыя дні напоўнены асаблівым сэнсам, дапамагаюць кожнаму з нас адчуць дзіўную прыгажосць і непаўторнасць навакольнага жыцця.
Велікодныя ўрачыстасці напаўняюць сэрцы радасцю, надзеяй і любоўю да бліжніх, звяртаюць нас да духоўных каштоўнасцей хрысціянства, шматвяковых традыцый беларускага народа, якія з'яўляюцца асновай яго адзінства.
Гэтае свята, якое збліжае і аб'ядноўвае ўсіх хрысціян, – сімвал імкнення быць усім разам. Родныя і блізкія людзі ідуць у храмы і асвячаюць велікодныя кулічы, збіраючыся за агульным сталом, даруюць адзін аднаму крыўды і жадаюць здароўя, шчасця, гармоніі ў душы і дабрабыту. Асабліва гэта актуальна для нашай краіны - вялікай і дружнай сям'і, якая ўпэўнена глядзіць у будучыню.
Дарагія сябры! Няхай Уваскрэсенне Хрыстова натхніць вас толькі на добрыя справы і надасць сілы для новых здзяйсненняў! Няхай у вашых сем'ях заўсёды пануюць вера ў лепшае, мір, згода і дабро!
|
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М. Ламака |
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў С.Н. Арэшкаў |