predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вераніка Кавалеўская віншуе з 20-гадовым юбілеем самай масавай маладзёжнай арганізацыі Беларусі

06.09.2022

Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вераніка Кавалеўская віншуе з 20-гадовым юбілеем самай масавай маладзёжнай арганізацыі Беларусі

Ад імя Шаркаўшчынскага раённага камітэта Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і ад сябе асабіста шчыра і сардэчна віншую ўсіх з 20-гадовым юбілеем са дня ўтварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі! БРСМ працягвае лепшыя традыцыі маладзёжнага руху рэспублікі і шукае новыя падыходы да вырашэння праблем маладых людзей, бо менавіта яны - надзея і апора Беларусі. Моладзь таленавітая і захопленая, смелая і крэатыўная - гэта магутная сіла, якая валодае сучаснымі ведамі і практычнымі навыкамі, энергіяй і мэтанакіраванасцю. Сваёй актыўнай пазіцыяй, яркімі масавымі акцыямі і штодзённай дзейнасцю маладзёжны саюз робіць свой уклад у будучыню Беларусі, яе палітычную стабільнасць і эканамічны дабрабыт. Хай поспехі кожнага з вас, дарагія сябры, вашы перамогі і дасягненні, а таксама пазітыўная і стваральная дзейнасць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі паслужаць на карысць роднай Беларусі. Толькі разам і толькі наперад!

В. КАВАЛЕЎСКАЯ,
першы сакратар райкама ГА «БРСМ».