predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Перадавікам корманарыхтоўкі ўручаны грашовыя прэміі

14.07.2020

Перадавікам корманарыхтоўкі ўручаны грашовыя прэміі

Ужо не першы год падчас корманарыхтоўчых работ лідзіруючыя пазіцыі займаюць механізатары Міхаіл Шук з ААТ “Агратэхсэрвіс”, Віктар Цімафееў з ААТ “Жвіранка” і Вячаслаў Смірноў з ААТ “Даватарскі”.

Ужо не першы год падчас корманарыхтоўчых работ лідзіруючыя пазіцыі займаюць механізатары Міхаіл Шук з ААТ “Агратэхсэрвіс”, Віктар Цімафееў з ААТ “Жвіранка” і Вячаслаў Смірноў з ААТ “Даватарскі”. Вось і сёлета мужчыны дасягнулі значных вынікаў у сваёй рабоце. Міхаіл Шук працуе на корманарыхтоўчым агрэгаце КВК-800. Па стане на 13 ліпеня ён запісаў на свой рахунак 11752 тоны здробленай масы. Дарэчы, гэта самы высокі вынік у раёне. Крыху адстае ад Міхаіла Вячаслаў Смірноў. У яго 9268 тон здробленай масы. Віктар Цімафееў трэці год задзейнічаны на нарыхтоўцы кармоў у стрэйч-плёнку. Не здае сваіх лідзіруючых пазіцый гэты перадавы механізатар і сёлета. На 13 ліпеня ён зрулоніў 2205 тон сена і сенажу.

Павіншаваць з працоўнымі поспехамі механізатараў і ўручыць ім грашовыя прэміі на сенажаць прыехала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская. Таццяна Мікалаеўна пажадала перадавікам і далей сваёй сумленнай працай прыносіць карысць гаспадаркам і раёну.

Сяргей РАЙЧОНАК.