predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Пажылыя шаркаўчане прынялі ўдзел у спартландыі «Прадбачыць + навучыць = зберагчы»

22.09.2020

Пажылыя шаркаўчане прынялі ўдзел у спартландыі «Прадбачыць + навучыць = зберагчы»

У рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі» ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пенсіённага ўзросту прайшла спартландыя па асновах бяспекі жыццядзейнасці пад назвай «Прадбачыць + навучыць = зберагчы». Госці мерапрыемства - супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС, якія выступілі ў ролі суддзяў.

Спецыялісты аддзялення арганізавалі для прадстаўнікоў «залатога веку» сапраўднае спартыўнае свята.

Дзве каманды пажылых людзей «Дынаміт» і «Волаты» прыдумалі дэвіз і эмблему. А затым з першых жа хвілін узяліся за справу: аказвалі «першую дапамогу» пацярпеламу ад апёкаў, называлі ядомыя і неядомыя ягады ў лесе, понарошку тушылі пяском разгарэўшаяся вогнішча, на хуткасць прыбіралі за сабой смецце, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні па правілах пажарнай бяспекі, запаўнялі крыжаванку і гэтак далей. Варта адзначыць, што рызыцы і энергіі шаркаўшчынскіх бабуль і дзядуль можа пазайздросціць кожны.

У завяршэнне ўсе спартсмены атрымалі прызы, якія падрыхтавалі спецыялісты аддзялення. Мерапрыемства пакінула шмат яркіх уражанняў, а галоўнае - ведаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Алена Ананіч.