predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!

30.04.2021

Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!

Віншуем вас са Святам працы!

Гэты дзень, напоўнены святлом і цяплом, на працягу многіх гадоў з'яўляецца сімвалам яднання ўсіх працоўных, незалежна ад абранай прафесіі, бо любая праца, накіраваная на карысць грамадства, заслугоўвае павагі.

Шаркаўшчынскі раён заўсёды славіўся працавітымі, сумленнымі і спагаднымі людзьмі. З падзякай мы ўспамінаем ратную працу старэйшых пакаленняў, якія, пераадолеўшы ўсе выпрабаванні, прымножылі багацце роднай краю.

Сёння мы ўдзячны ўсім, хто штодня гадуе хлеб, выпускае якасную прадукцыю, асвойвае новыя тэхналогіі, забяспечвае грамадскі парадак, вучыць дзяцей, выхоўвае ў маладога пакалення павагу да працоўных традыцый.

Дарагія сябры! Хай душэўны ўздым майскіх дзён надасць вам жыццёвай энергіі, аптымізму, надзеі і веры ва ўласныя сілы. Жадаем дастатку ў дамах, далейшых поспехаў у працы, радаснага вясновага настрою!

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага савета дэпутатаў В.С.Шпец