predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!

06.11.2020

Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Дата 7 лістапада 1917 года стала лёсавызначальнай для многіх народаў. Ужо няма жывых сведак рэвалюцыі, але засталася гісторыя, захаваная ў дакументах таго часу, фотаздымках, кнігах і фільмах, вывучаючы якія можна меркаваць аб маштабнасці і значнасці гэтай падзеі для лёсу беларускага народа.

Мы павінны ведаць і паважаць мінулае, каб упэўнена будаваць будучыню. Гэта частка нашай вялікай біяграфіі, бясцэнны вопыт, які дае нам сілы для новых дасягненняў і поспехаў. Мы павінны перадаць гэту гістарычную памяць нашым дзецям і ўнукам.

Дарагія сябры! Хочацца, каб кожны з нас разумеў, што згода, згуртаванасць, павага адзін да аднаго дапамогуць пераадолець усе цяжкасці і нягоды.

Ад усёй душы жадаем вам цярпення і разумення. Хай у кожным доме, у кожнай сям'і пануюць згода, мір і дабрабыт!

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў В.С.Шпец