predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!

21.02.2020

Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!

Шчыра віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Самае каштоўнае, што ёсць у жыцці кожнага чалавека, - гэта мір, спакой і стабільнасць. Таму 23 лютага - гэта не толькі свята ваеннаслужачых, але і ўсіх сапраўдных мужчын, якія ў звычайным жыцці нясуць адказнасць за даручаную ім справу, умеюць трымаць сваё слова, клапоцяцца аб родных і блізкіх.

У летапіс гісторыі нашай краіны залатымі літарамі ўпісаны подзвіг абаронцаў Радзімы, якія з'яўляюцца прыкладам для сучасных і будучых пакаленняў. Мы свята захоўваем памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, схіляемся перад іх подзвігам.

Для ўсіх, хто нясе ў цяперашні час вайсковую службу ці заўтра папоўніць вайсковыя шэрагі, не выходзяць з моды і заўсёды застаюцца актуальнымі такія паняцці як гонар, вернасць абавязку, адданасць Айчыне і свайму народу.

Ад усёй душы жадаем вам, цяперашнім і будучым абаронцам Айчыны, упэўненасці ў заўтрашнім дні, моцнага здароўя, аптымізму, годнага жыцця на мірнай зямлі.

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў В.С.Шпец