Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.03.2020
Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём жанчын!
8 Сакавіка - цудоўны сімвал вясны, з якой мы звязваем надзеі на лепшае. У гэты дзень паветра напаўняецца цеплынёй і пяшчотай, трапяткімі і шчырымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожага полу - нашым любімым мамам, бабулям, сёстрам і дачкам.
У святле вашай мацярынскай любові і клопату вырастаюць разумныя і таленавітыя дзеці, здзяйсняюцца подзвігі і адкрыцці. Вы - крыніца натхнення і гармоніі, міру і спакою. Любыя цяжкасці лёгка пераадольваюцца, калі вы побач з намі. Дзякуй вам за душэўную шчодрасць, прыгажосць, вернасць і адданасць.
Дзякуючы вялікай самааддачы і працавітасці вы ў любой прафесіі дамагаецеся выдатных вынікаў. Там, дзе плённа працуюць жанчыны, - заўсёды поспех, парадак і ўтульнасць.
Мілыя жанчыны! Няхай ваша жыццё будзе афарбавана любімымі кветкамі і яркімі эмоцыямі, напоўнена асабістым шчасцем і радасцю! Моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і любові дарагіх сэрцу людзей!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў В.С.Шпец