Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
17.04.2020
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з днём Светлага Хрыстовага Уваскрасення!
Свята Вялікадня з'яўляецца сімвалам дабра і міласэрнасці, ўрачыстасці справядлівасці і высокіх маральных ідэалаў. Святы Вялікдзень аб'ядноўвае мільёны вернікаў па ўсім свеце, усіх, хто вызнае праваслаўе, падзяляе яго вечныя каштоўнасці, з павагай ставіцца да яго гісторыі і культурнай спадчыны.
У гэтыя выдатныя вясновыя дні сэрцы людзей напаўняюцца асаблівай радасцю і любоўю да блізкіх, добрымі надзеямі і шчырым жаданнем тварыць добрыя справы. Велікодныя дні прынясуць у кожны дом цяпло і спакой, дапамогуць узняцца над мітуснёй і дробнымі разладамі, падораць радасць сустрэч з роднымі, блізкімі і сябрамі.
Дарагія сябры! Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, дабра, узаемаразумення, любові, шчасця і душэўнай раўнавагі!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў В.С.Шпец