Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.05.2022
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Вялікай Перамогі!
9 Мая – святы дзень для кожнага з нас. У ім цесна перапляліся радасць і сум, гонар за сваю краіну і яе герояў, боль страт і светлая вера ў мірную будучыню.
Пераможную вясну 45-га года набліжалі франтавікі і працаўнікі тылу, партызаны і падпольшчыкі. Мы – нашчадкі пераможцаў – заўсёды будзем бясконца ўдзячныя ўсім, хто прайшоў праз нягоды ваенных гадоў, абараніў волю, даў нам магчымасць жыць на гэтай зямлі, а ў пасляваенныя гады самаадданай працай аднаўляў разбураныя вытворчасці, прасоўваў наперад навуку і тэхніку, выхоўваў новыя пакаленні…
Веліч подзвігу савецкага народа, мужнасць і гераізм нашых бацькоў і дзядоў натхняюць на стварэнне, а трапяткое стаўленне старэйшага пакалення да лёсу Радзімы назаўжды застануцца яскравым прыкладам доблесці і сапраўднага патрыятызму. Сёння, у мірны час, так важна захаваць памяць аб тых, дзякуючы каму мы можам спакойна працаваць і радавацца жыццю.
У гэтыя ясныя майскія дні, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі, мы святкуем дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэтыя ўрачыстыя даты непарыўна звязаны паміж сабой. Яны ўвасабляюць у сабе найважнейшыя каштоўнасці і ідэалы беларусаў – любоў да Радзімы, імкненне да справядлівасці, згоды і міру.
Дарагія сябры! Давайце шанаваць і захоўваць багатую спадчыну нашых продкаў, разумець унікальнасць і непаўторнасць нашай роднай краіны, паважаць і любіць сваю гісторыю, плённа працаваць і жыць у згодзе! Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця, паразумення і мірнага шчаснага жыцця!
Са святам!
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага
камітэта
Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
В.С.Шпец