predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Пасяўная кампанія

30.03.2022

Пасяўная кампанія

Шаркаўшчынскім РАУС рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне якаснага правядзення пасяўной кампаніі

Набірае абароты пасяўная кампанія. Задача супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у названы перыяд - мінімізацыя крымінагенных рызык і папярэджанне правапарушэнняў у сельскагаспадарчай сферы.

Шаркаўшчынскім РАУС рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне якаснага правядзення пасяўной кампаніі, прадухіленне злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельгасарганізацый, папярэджанне крадзяжоў.

Першыя рэйдавыя групы, у якія ўвайшлі прадстаўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, Дзяржаўтаінспекцыі, міліцыі грамадскай бяспекі і іншых служб, ужо праводзяць праверкі на месцах.

Праваахоўнікі вывучаюць не толькі ход пасяўной кампаніі, але і ацэньваюць стан і гатоўнасць да такіх работ сельгастэхнікі. Адмысловая ўвага надаецца выяўленню фактаў безгаспадарлівасці з боку кіраўнікоў і матэрыяльна адказных асоб арганізацый, абгрунтаванасці расходавання гаруча-змазачных матэрыялаў.

Прадугледжана правядзенне працоўных сустрэч з кіраўнікамі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, прафілактычных гутарак з тымі, хто нясе адказнасць за захоўванне ТМК.

Праводзіцца праверкі будуць у любы час сутак, у т.л. у выхадныя дні. Супрацоўнікі ДАІ (будуць правяраць) наяўнасць адзнак аб праходжаннi ва ўстаноўленым парадку дзяржтэхагляду, спраўнасці светлавых прыбораў і абсталявання транспартных сродкаў і сельскагаспадарчых агрэгатаў святлоадбіўным элементам.

Парушэнні рэйдавыя групы зафіксуюць з дапамогай фота- і відэатэхнікі, дзеянням вінаватых будзе дадзена прававая ацэнка аж да крымінальнай адказнасці.

С. Шышковіч, старэйшы інспектар па АП АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС