Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч сустрэўся з калектывам ААТ «Жвіранка»
31 студзеня 2023 года памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў аграгарадок Більдзюгі, дзе правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Жвіранка». Тэмай сустрэчы сталі асноўныя дасягненні беларускай навукі, дзе ўвага прысутных была акцэнтавана на дасягненнях айчыннай навукі. Таксама з удзелам старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрыя Міхайлавіча Ламака абмеркавалі ўмовы працы ў сельгаспрадпрыемстве.