Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
21.06.2021
Вось і прыйшло доўгачаканае лета з гарачымі сонечнымі днямі. У такія дні і дарослыя, і дзеці спяшаюцца да бліжэйшых вадаёмаў, каб адпачыць і асвяжыцца. На жаль, не ўсе выконваюць правілы бяспечных паводзін на вадзе. А ў выніку штогод у вадзе тонуць людзі, у тым ліку і дзеці. У Віцебскай вобласці з пачатку летніх канiкул патанула ўжо трое дзяцей.
Каб нагадаць адпачываючым пра меры бяспекі, работнікі Шаркаўшчынскага РАНС сумесна з карэспандэнтам раённай газеты наведваюць вадаёмы раёна, каб у чарговы раз нагадаць адпачываючым аб правілах паводзін у вады.
Пры правядзенні рэйду асноўны акцэнт быў зроблены на недапушчэнне купання ў неўстаноўленых месцах. Нагадалі адпачываючым правілы бяспечных паводзін на вадзе ў перыяд высокіх тэмператур, што рабіць, спосабы аказання першай дапамогі пры сонечных і цеплавых ударах. Асабліва падкрэслілі небяспеку пакідання дзяцей ля вады без нагляду, а таксама паказалі на недапушчальнасць знаходжання на вадаёмах у алкагольным ап'яненні.
Андрэй Бурэц.