predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Справаздачна-выбарная канферэнцыя прайшла ў Шаркаўшчынскім раённым аддзяленні Беларускай партыі "Белая Русь"

10.06.2025

Справаздачна-выбарная канферэнцыя прайшла ў Шаркаўшчынскім раённым аддзяленні Беларускай партыі "Белая Русь"

Шаркаўшчынскае раённае аддзяленне Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь" 10 чэрвеня правяло справаздачна-выбарную канферэнцыю. У яе рабоце прыняў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мікалаевіч Арэшкаў.

Дэлегаты абмеркавалі важныя пытанні арганізацыі дзейнасці аддзялення. Аб дзейнасці Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" у 2023-2025 гадах, аб задачах і прыярытэтных напрамках далажыла старшыня аддзялення Людміла Уладзіміраўна Стома. Была заслухана справаздача старшыні кантрольна-рэвізійнай камісіі Таццяны Іванаўны Мечэль, вызначаны склад Савета аддзялення і абраны дэлегаты на Віцебскую абласную Канферэнцыю Беларускай партыі "Белая Русь".

Урачыстым момантам мерапрыемства стала ўручэнне падзяк членам партыі і партыйных білетаў прадстаўнікам працоўных калектываў раёна, а таксама імяніннікам, народжаным у чэрвені.

Па выніках канферэнцыі старшынёй Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" зноў аднагалосна абраная Людміла Уладзіміраўна Стома.