Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
24.02.2022
Мерапрыемства было накіравана на прававое выхаванне падлеткаў, здаровы лад жыцця і папулярызацыю службы ў органах унутраных спраў.
Экскурсія па аддзеле пачалася з актавай залы, у якой юнакі і дзяўчаты даведаліся коратка пра гісторыю аддзела, яго супрацоўнікаў і іх дасягненнi. Праваахоўнікі расказалі гасцям аб падраздзяленнях РАУС, аб прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, ужыванні і незаконным абароце наркатычных сродкаў у краіне і свеце, распаўсюджванні псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. Хлопцы задавалі шмат пытанняў і атрымалі кампетэнтныя адказы ад праваахоўнікаў.
Дзяржаўтаінспектар РАУС Іван Ганебны даў магчымасць азнаёміцца з экіпіроўкай супрацоўніка міліцыі, прымерыць на сябе бронекамізэльку і патрымаць у руках міліцэйскія спецсродкі. У двары райаддзела асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікала дэманстрацыя службовага транспарту ДАІ.
Спецыялісты райаддзела расказалі школьнікам аб правілах і парадку паступлення на службу ў органы МУС і навучальныя ўстановы, правялі экскурсію ў аператыўна-дзяжурную частку, куды сцякаюцца ўсе званкі і скаргі. Адсюль паступаюць каманды нарадам міліцыі на выезд на месца здарэння.
Прадстаўнікі следчага камітэта азнаёмілі хлопцаў з прыборамі судовай экспертызы, правялі невялікія даследаванні, распавялі аб спецыфіцы працы ў органах Следчага камітэта.
Сустрэча з супрацоўнікамі міліцыі была цікавай і пазнавальнай. Хлопцы зразумелі, што для аховы грамадскага парадку патрэбны моцныя і мужныя людзі. Магчыма, для кагосці з іх гэта сустрэча стане ключавой у выбары будучай прафесіі.