Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
31.12.2020
Дарагія сябры!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Новым годам!
Традыцыйна гэта радаснае свята звязана з надзеяй на лепшае і верай у будучыню.
Нам яшчэ вельмі шмат чаго трэба зрабіць у надыходзячым годзе. Будучыня нашай роднай зямлі залежыць ад намаганняў кожнага з нас. Верым, што з вашай падтрымкай мы даможамся выканання ўсіх намечаных мэт на карысць Шаркаўшчынскага раёна і яго жыхароў.
Новы год - гэта цёплае, сямейнае свята. Жадаем вам сустрэць яго ў коле родных і блізкіх людзей, каб яшчэ раз успомніць аб тых яркіх і радасных момантах, якія ён падарыў, пра тыя падзеі і ўчынкi, якія зрабілі нас лепш.
Няхай усе непрыемнасці, хваробы і страты застануцца ў мінулым, а Новы год падорыць кожнай сям'і ўпэўненасць у будучыні, каханне, шчасце і паразуменне. Няхай усе вашы жаданні абавязкова спраўдзяцца, а планы ўвасобяцца ў жыццё!
Моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у 2021 годзе!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага савета дэпутатаў В.С.Шпец