predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Навагодні падарунак дзецям ад калектыву Шаркаўшчынскага РГС

21.12.2021

Навагодні падарунак дзецям ад калектыву Шаркаўшчынскага РГС

20 снежня супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РГС сабраліся ў актавай зале адміністрацыйнага будынка для правядзення дабрачыннага перадсвяточнага мерапрыемства. Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік Шаркаўшчынскага РГС філіяла ПУ «Браслаўгаз» Эдвард Вялічка перадаў некалькі каробак цукерак для навучэнцаў ДУА «СШ № 2 г.п.Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына» дырэктару школы Ядзвіге Балай. Прысмакі дапамогуць дзецям адчуць казачную атмасферу і чараўніцтва зімовых свят.

Эдвард Эдвардавіч адзначыў, што ўручае падарункі ад імя ўсяго калектыву, бо кожны падзяліўся часцінкай свайго душэўнага цяпла.

— Хочацца выказаць словы падзякі і ўдзячнасці ўсім супрацоўнікам Шаркаўшчынскага РГС, - адзначыла дырэктар СШ №2 Ядвіга Вітальеўна. - У нашай школе традыцыйна праводзяцца такія акцыі як «Цуды на Каляды», «Нашы дзеці» і іншыя. Вельмі прыемна, што газаўшчыкі адгукнуліся на нашу просьбу і аказалі спонсарскую дапамогу ў выглядзе салодкіх пачастункаў дзецям. Вялікі вам усім дзякуй. Жадаю моцнага здароўя, шчасця, а каб вашы мары абавязкова спраўдзіліся, мы дорым вам навагоднюю паштоўку.

Неабходна адзначыць, што акрамя салодкіх падарункаў Эдвард Эдвардавіч перадаў другой школе малую архітэктурную форму ў выглядзе Снегавіка, які ўпрыгожыць фасад будынка школы.

Алена АНАНІЧ