Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
11.05.2022
12 мая 2022 года ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Даступнае права» натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі правядуць бясплатнае кансультаванне шматдзетных сем'яў, а таксама сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, па пытаннях афармлення згод на выезд дзіцяці за мяжу, дагавораў у дачыненні да нерухомай маёмасцi, набытай з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу, шлюбных дагавораў, пагадненняў аб дзецях, падзелу маёмасці і іншых юрыдычных пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса.
На працягу дня жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору ці натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро і рэжым іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.