predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Натарыусы правядуць бясплатную кансультацыю 1 верасня

28.08.2023

Натарыусы правядуць бясплатную кансультацыю 1 верасня

1 верасня натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі ў рамках аб'яўленага Года міру і стварэння, правядуць дабрачынную акцыю па бясплатным кансультаванні грамадзян, прымеркаваную да Дня ведаў.

На працягу дня ўсе жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору ці натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па здзяйсненні натарыяльных дзеянняў у сферы шлюбна-сямейных адносін, у тым ліку засведчанні пагадненняў аб дзецях, пагадненняў аб выплаце аліментаў, афармленні спадчынных правоў, складання і засведчання завяшчанняў, даверанасцяў, згод, шлюбных дамоў і інш.

Звяртаем увагу, што атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефонам натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з ужываннем відэасувязі (мэсэнджары).

Актуальныя кантактныя тэлефоны, а таксама адрасы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».