predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі павіншаваў ветэрана працы Веру Савельеўну Захараву
з юбілейнай датай

11.04.2023

Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі павіншаваў ветэрана працы Веру Савельеўну Захараву з юбілейнай датай

Многім шаркаўчанам вядома імя Веры Савельеўны Захаравай. Жанчына ўсё сваё працоўнае жыццё прысвяціла роднаму раёну.

Многім шаркаўчанам вядома імя Веры Савельеўны Захаравай. Жанчына ўсё сваё працоўнае жыццё прысвяціла роднаму раёну. Нарадзілася яна ў вёсцы Бардзянцы. Пасля школы набыла сярэднюю спецыяльную адукацыю ў Полацкім сельскагаспадарчым тэхнікуме, дзе атрымала кваліфікацыю «бухгалтар». Некаторы час працавала па спецыяльнасці ў раённай бальніцы, а з 1967 года і да выхаду на заслужаны адпачынак з’яўлялася галоўным бухгалтарам гарпасялковага Савета дэпутатаў.

Як чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, Вера Савельеўна не змагла доўга знаходзіцца дома на пенсіі. Калі жанчыне прапанавалі заняць пасаду сакратара раённага савета ветэранаў, яна дала сваю згоду. І яшчэ 23 гады Вера Савельеўна працавала ў ветэранскай арганізацыі.

Нядаўна Вера Савельеўна Захарава адзначыла свой юбілей — ёй споўнілася 80 год. Са знакавай датай у жыцці жанчыну павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі. Ён уручыў імянінніцы Падзяку кіраўніка раёна за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у ветэранскім руху. Да віншаванняў далучыліся начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Валянціна Клімза і старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Міхалёнак.

Сяргей РАЙЧОНАК http://www.klich.by/?p=120308