predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Намеснік старшыні райвыканкама Ірэна Буко сустрэлася з калектывам прадпрыемства «Брызант-рэсурсы»

23.07.2020

Намеснік старшыні райвыканкама Ірэна Буко сустрэлася з калектывам прадпрыемства «Брызант-рэсурсы»

Ва ўнітарным прадпрыемстве «Брызант-Рэсурсы» прайшоў адзіны дзень інфармавання. Перад калектывам прадпрыемства выступіла намеснік старшыні райвыканкама Ірэна Буко. У ходзе сустрэчы былі разгледжаны два пытанні: першае было прысвечана тэме «Беларускія брэнды на міжнароднай арэне», другое - «Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна па выніках 2019 года і першага паўгоддзя 2020 года».

- Сучасная Беларусь - гэта смачныя малочныя прадукты і кандытарскія вырабы, перспектыўныя IT-распрацоўкі і моцнае машынабудаванне, якасная касметыка і трыкатаж, унікальная прырода і многае іншае, - адзначыла падчас сустрэчы Ірэна Францаўна. У кожнай сферы можна вылучыць брэнд і не адзін. Нам па праву ёсць чым ганарыцца. Аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў сваім выступе Ірэна Францаўна распавяла, што за 2019 год раёнам з чатырох даведзеных рашэннем сесіі абласнога Савета дэпутатаў паказчыкаў выканана тры. Забяспечаны рост рознічнага тавараабароту, выручкі ад рэалізацыі прадукцыі. Наш раён выйшаў на чысты прыбытак і па выкананні паказчыкаў знаходзіцца на 6-м месцы ў вобласці. З кожным годам Шаркаўшчына становіцца ўсё больш прыгожай, вядзецца добраўпарадкаванне. У 2020 годзе выдзелена 80 тыс. рублёў на рамонт вуліц Заслонава, Камсамольскай, М. Горкага. З кампенсацыйных выплат былі закуплены кветкі і туі для азелянення і пасадкі ў гарпасёлку. Устаноўлены кветкавыя вазоны па вул. 17 Верасня, па вул. Вакзальная размешчана малая архітэктурная форма ў выглядзе зямнога шара і ўсталявана чатырохметровая ваза. Таксама прынята рашэнне дадаткова ўсталяваць на гарадской дзіцячай гульнявой пляцоўцы карусель.

Алена Ананіч.