Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
11.03.2025
18 сакавіка 2025 г. начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Мацюшэнка Андрэй Юр'евіч з 11.00 да 12.00 правядзе прамую тэлефонную лінію і з 12.00 да 13.00 асабісты прыём жыхароў Шаркаўшчынскага раёна ў памяшканні райвыканкама (вул. Камсамольская, 15, кабінет № 61 (3-ці паверх), малая зала райвыканкама).
Падчас прамой тэлефоннай лініі і асабістага прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выкарыстанні бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, развіццю аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, выказацца наконт дзейнасці органаў і кантрольных асоб.
Выказаць прапановы і задаць пытанні падчас "прамой тэлефоннай лініі" можна па тэлефоне: 4-30-65.
Папярэдні запіс на асабісты прыём будзе ажыццяўляцца ў працоўныя дні з 08.00 да 17.00 па тэлефоне: 6-12-32.