Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
11.07.2022
Жыхары і госці Шаркаўшчыны апошнім часам сталі заўважаць, што актыўна вядуцца работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Мы вырашылі падрыхтаваць цыкл матэрыялаў аб рабоце, якая праводзіцца.
Сам я жыву на вуліцы Кастрычніцкай. Таму пачну з роднай вуліцы. З вясны пачаліся работы па навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях. Высечаны хмызнякі, прыбраны старыя дрэвы, спланаваны газоны, высаджаны туі. Цяпер работнікі УКП ЖКГ рэгулярна абкошваюць тэрыторыю. Уздоўж вуліцы Кастрычніцкай ачышчаны і паглыблены каналы - зараз вада не застойваецца на прыдамавой тэрыторыі і на дарозе. Гэта важны момант, які ацанілі ўсе жыхары вуліцы.
8 ліпеня ў дварах дамоў №№ 1, 1А, 3, 3А і 5 камунальнікі ўстанаўлівалі дзіцячую пляцоўку. Падчас працы мясцовая дзятва з цікаўнасцю назірала, як вымалёўваюцца абрысы пляцоўкі, якая стане ўпрыгожваннем дваровай тэрыторыі. У пяці трохпавярхоўках жыве шмат дзяцей, якія, спадзяюся, па заслугах ацэняць падарунак.
Дырэктар УКП ЖКГ Аляксей Клакоўскі адзначыў, што дзіцячая пляцоўка набыта за кошт сродкаў, заробленых на раённым суботніку.
— Устаноўка пляцоўкі — гэта адзін з пунктаў нашай
праграмы па добраўпарадкаванні вуліцы Кастрычніцкай, - распавёў дырэктар. - Працы
будуць працягвацца ў бягучым і наступным годзе. Наша задача: зрабіць жыццё
шаркаўчан больш камфортным!
Аляксандр Барыло.