predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

На тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна пройдзе асноўны этап аператыўна-прафілактычнага СКМ "Арсенал"

07.10.2024

На тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна пройдзе асноўны этап аператыўна-прафілактычнага СКМ "Арсенал"

У мэтах папярэджання і раскрыцця злачынстваў, учыненых з прымяненнем зброі, а таксама адносячыхся да незаконных дзеянняў у дачыненні да зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, канфіскацыі зброі, якая незаконна захоўваецца, добраахвотнай яе здачы з 07.10.2024 года па 11.10.2024 года на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна будзе праводзіцца асноўны этап аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Арсенал".

Галоўная мэта — гэта супрацьдзеянне незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў. А асаблівасцю дадзенага мерапрыемства з'яўляецца тое, што яно накіравана на добраахвотную здачу насельніцтвам зброі, якая незаконна захоўваецца, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў.

Органы ўнутраных спраў заклікаюць уладальнікаў зброі, зарэгістраванай у органах унутраных спраў выкананню правілаў яе ўліку, захоўвання, выкарыстання, перавозкі або перасылкі.

Таксама паведамляем, што за незаконныя дзеянні ў стаўленні паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі паводле арт.24.46 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі або пазбаўленне спецыяльнага права займацца пэўнай дзейнасцю з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння ці без канфіскацыі.

Артыкулам 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі (выраб, набыццё, збыт, захоўванне, перавозка і інш.), пакаранне прадугледжана ад папраўчых работ да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Асоба, добраахвотна здаўшая зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і выбуховыя прылады вызваляецца ад крымінальнай, адміністрацыйнай адказнасці.

Інфармацыю аб зброі, боепрыпасах, выбуховых рэчывах і прыладах, якія незаконна захоўваюцца, вы можаце паведаміць па тэлефонах 102, 41202,41279, +375292978868 (МТС) у тым ліку і паведаміўшы дадзеную інфармацыю ананімна.

ААПП Шаркаўшчынскага РАУС