Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
22.03.2022
22 сакавіка ў Шаркаўшчынскім раёне прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне трагедыі ў Хатыні.
Прадстаўнікамі раённых арганізацый ГА «БРСМ» і маладзёжнага крыла «Беларускі саюз жанчын» на пл.Леніна была арганізавана грамадзянска-патрыятычная акцыя «Памяць сэрца», у якой прынялі ўдзел навучэнцы школ г.п.Шаркаўшчына.
У памяць аб трагедыі Хатыні і тысячы іншых населеных пунктаў Беларусі ў аг.Іоды каля пахавання мірных жыхароў, ахвяр вайны, адбыўся мітынг-рэквіем «Пазабыць такое немагчыма, таму што забыцца нельга!». Месца правядзення мерапрыемства выбрана не выпадкова: тэрыторыя Іодскага сельскага Савета найбольш пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1942—1944 гадах было спалена 32 вёскі і хутары Шаркаўшчынскага раёна, забіта звыш 700 мірнага насельніцтва.
На мітынгу-рэквіеме прысутнічалі навучэнцы і педагогі ДУА «Iодская дзіцячы садок-сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна», жыхары Іодскага сельскага Савета, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый: ГА «Беларускі саюз жанчын», «Беларускі фонд міру», ветэранскай і піянерскай арганізацый раёна.
Перад прысутнымі выступілі намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Шынкевіч А.П. і пракурор Шаркаўшчынскага раёна Дайлідзёнак В.М. Яны заклікалі прысутных памятаць аб тых страшных падзеях, не дапускаць скажэння гісторыі і забыцця памяці загінуўшых, каб усе ведалі праўду аб генацыдзе беларускага насельніцтва.
Настаяцель царквы святога прарока Іллі ў аг.Іоды, протаіерэй Васіль Стрыжнеў памаліўся за ўсіх бязвінна забітых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Завяршыўся мітынг-рэквіем хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да пахавання ахвяр вайны ў аг.Іоды.