Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
03.01.2023
Падчас зімовых школьных канікул на базе сярэдняй школы № 1 прайшоў раённы турнір па шашках сярод навучэнцаў школ раёна. Арганізатарам мерапрыемства выступіў фізкультурна-спартыўны клуб «Шаркаўшчына». Спаборніцтвы праведзены ў рамках прафілактычнага праекта «Шаркаўшчына — здаровы гарадскі пасёлак». У шашачных баталіях прынялі ўдзел навучэнцы сярэдніх школ № 1 і 2 г.п. Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына, дзве каманды Германавіцкай СШ.
Сярод хлопчыкаў першынстваваў Ягор Кураш (СШ № 2 г.п. Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына), на другім месцы - Дзяніс Васілевіч (Германавіцкая СШ), замкнуў тройку лідэраў - Яўген Абрамчык (Германавіцкая СШ).
Сярод дзяўчынак лепшай стала Рэната Пянткоўская (Германавіцкая СШ), другое месца заняла Анастасія Каленцьева (СШ № 1), на трэцім — Анастасія Аляхновіч (Германавіцкая СШ).
Сярод устаноў адукацыі ў агульным заліку 1-е месца заняла каманда № 2 Германавічскай СШ, 2-е - каманда № 1 Германавічскай СШ, на 3-м - СШ № 1.
Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі, медалямі і салодкімі прызамі.