Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
12.02.2026
Абласны форум моладзі "Час тваіх магчымасцяў" стартаваў у Віцебску.
У рабоце форуму прымаюць удзел 500 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці: ад культуры і спорту да прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Арганізатарамі форуму з'яўляюцца галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, абласное аб'яднанне прафсаюзаў, абкам БРСМ, абласны савет працоўнай моладзі.
Форум - унікальная платформа, якая дае маладым людзям магчымасць пазнаёміцца, лепш пазнаць адзін аднаго, абмяняцца ідэямі, ініцыятывамі і кантактамі. У далейшым гэта дапаможа ім супрацоўнічаць, развіваць прафесійныя навыкі і рэалізоўваць новыя праекты.