predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Людміла Абрамчык з Германовіч стала лаўрэатам прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі

02.12.2020

Людміла Абрамчык з Германовіч стала лаўрэатам прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі

У кастрычніку цяперашняга года 7 прадстаўніц Віцебскай вобласці атрымалі ордэн Маці за выхаванне пяці і больш дзяцей, яшчэ 25 жанчын сталі лаўрэатамі прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Уручэнне ганаровых узнагарод адбылося на ўрачыстым прыёме ў аблвыканкаме.

Сярод лаўрэатаў прэміі жыхарка аграгарадка Германовічы Людміла Абрамчык, якая ўзнагароджана дыпломам «За высокі маральны прыклад у выхаванні дзяцей і ўмацаванні сям'і».

- Словамі не перадаць тое, што я адчувала на прыёме, атрымліваючы з рук намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Пенiна ўзнагароду, - дзеліцца ўражаннямі Людміла Станіславаўна. - Нарадзіць больш аднаго дзіцяці - мая дзіцячая мара. Яна спраўдзілася: у мяне іх чацвёра - дзве дачкі і два сыны. Мацярынства - гэта бясконцая штодзённая праца і велізарнае шчасце з прыкрасцю і радасцямі, няўдачамі і поспехамі. Вышэйшая ўзнагарода за матчыну любоў - далікатныя дзіцячыя абдымкі і пацалункі.

Алена Ананіч.