predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта накіравала віншаванне жанчынам раёна з Днём маці

13.10.2023

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта накіравала віншаванне жанчынам раёна з Днём маці

Дарагія жанчыны Шаркаўшчынскага раёна!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з самым кранальным, шчырым і добрым Днём маці!

Сімвалічна, што гэты дзень звязаны з вялікім праваслаўным святам - Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Спрадвеку жанчына акружана святым арэолам мацярынства. Бо самы дасканалы дар, вялікая адказнасць і паўсядзённая самаадданая праца – быць маці.

Нездарма кажуць, што з малаком маці мы ўбіраем любоў да Радзімы, далучаемся да прыгажосці роднай мовы, атрымліваем у спадчыну сямейныя традыцыі. Бязмерна шчаслівы той чалавек, якога клапатлівыя матчыны рукі і добрыя словы падтрымліваюць не толькі ў дзяцінстве, але і ў сталыя гады. Вашы бясконцыя любоў, цярпенне і мудрасць робяць нас мацней, дапамагаюць пераадольваць нягоды і верыць у поспех.

Нізкі вам паклон і шчырыя словы падзякі! Жадаем вам доўгага і шчаслівага жыцця ў асяроддзі блізкіх людзей. Няхай дзеці апраўдваюць вашы надзеі, цешаць сваімі дасягненнямі, дораць клопат і ўвагу. Моцнага здароўя, шчасця, згоды, дабрабыту і дастатку ў доме!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

Д.М. Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

В.С. Шпец